Амбасадар ЗША пры АБСЭ: заявы, што краіны NATO нібыта рыхтуюць напад на Беларусь, гэта «фантазіі» і «праекцыя»
![Амбасадар ЗША пры АБСЭ: заявы, што краіны NATO нібыта рыхтуюць напад на Беларусь, гэта «фантазіі» і «праекцыя»](https://gdb.rferl.org/0D515364-1346-41B1-B673-B12467B830D7_w800_h450.jpg)
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Майкл Карпэнтэр на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў заявы з боку прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што краіны NATO нібыта рыхтуюцца да агрэсіі супраць Беларусі. Ён назваў гэтыя заявы «фантазіямі» і «клясычным выпадкам праекцыі».