У Беларусі цяпер 1168 палітвязняў. Спіс папоўнілі адразу 27 чалавек
Праваабаронцы патрабуюць іх вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх затрыманых па палітычна матываваных справах.
Artykuł У Беларусі цяпер 1168 палітвязняў. Спіс папоўнілі адразу 27 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская праваабарончая супольнасць сёння, 28 красавіка, прызнала палітвязнямі адразу 27 чалавек.
Справы гэтых 27 новых вязняў прызнаныя палітычна матываванымі. Праваабаронцы патрабуюць іх вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх затрыманых па палітычна матываваных справах.
Новымі палітычнымі вязнямі прызнаныя: Сяргей Альшэўскі, Аляксандр Андрушкевіч, Дар’я Афанасьева, Аніта Бакуновіч, Юрый Бельскі, Аляксей Гайшун, Кірыл Герасіменка, Арцём Глеб, Уладзімір Дальшоў, Дзяніс Есіс, Яна Жураўлёва, Вадзім Здановіч, Юлія Каценя, Ігар Краўчанка, Юрый Кузняцоў, Аляксей Максюкоў, Паліна Мартынчык, Анастасія Навасадская, Кацярына Нікіценка, Вольга Рытус, Антон Сіманенкаў, Дзмітрый Суганяеў, Аляксандр Сухарукаў, Яніна Сяргейчык, Аляксандр Сяргеяў, Санта Франчук, Ірына Яўмененка.
Цяпер у Беларусі 1168 чалавек прызнаныя палітвязнямі.
Artykuł У Беларусі цяпер 1168 палітвязняў. Спіс папоўнілі адразу 27 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.