Толькі 3 з 14 эвакуацыйных аўтобусаў з Марыўпаля даехалі на ўкраінскую тэрыторыю
Як падлічыў мэр Марыўпаля, у горадзе засталося больш за 100 тысяч жыхароў.
Artykuł Толькі 3 з 14 эвакуацыйных аўтобусаў з Марыўпаля даехалі на ўкраінскую тэрыторыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Запарожжа прыбылі эвакуацыйныя аўтобусы з Марыўпаля – гэта першыя аўтобусы з цывільнымі, якія знаходзіліся ў бомбасховішчы завода «Азоўсталь».
На заводзе ў Марыўпалі застаюцца яшчэ каля 200 мірных жыхароў і 500 параненых вайскоўцаў.
Вось што гаварыла сталая жанчына з Марыўпаля, якой удалося трапіць у Запарожжа:
– Яны пачалі з дзіцячых садоў, у двары ў нас дзіцячы садок разбілі. Пасля школу і ліцэй разбілі. А пасля пачалі нас знішчаць. Усе кірмашы разбітыя, крамы, аптэкі. Ні лекаў, ні ежы, нічога. Дзеці, не перажывайце такога, як мы!
Да падкантрольнай украінскімі ўладамі тэрыторыі дабраліся толькі тры з 14 эвакуацыйных аўтобусаў з жыхарамі Марыўпаля. Лёс людзей з астатніх 11 аўтобусаў невядомы. Як падлічыў мэр Марыўпаля, у горадзе засталося больш за 100 тысяч жыхароў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Толькі 3 з 14 эвакуацыйных аўтобусаў з Марыўпаля даехалі на ўкраінскую тэрыторыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.