Праводзілі аплядысмэнтамі, зь белымі і чырвонымі кветкамі. У менскім касьцёле разьвіталіся са Станіславам Шушкевічам. Фота, відэа
![Праводзілі аплядысмэнтамі, зь белымі і чырвонымі кветкамі. У менскім касьцёле разьвіталіся са Станіславам Шушкевічам. Фота, відэа](https://gdb.rferl.org/03040000-0aff-0242-b1a7-08da3014af42_w800_h450.jpg)
7 траўня, на другі дзень разьвітаньня зь першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам, якое праходзіць у архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску, ля касьцёла выстраілася чарга зь людзей, якія прыйшлі разьвітацца з палітыкам і праводзіць яго ў апошні шлях.