«Сёньня эканоміка Беларусі адчувае сябе здаровай», — прэм’ер Беларусі ў інтэрвію тэлеканалу Al Arabiya
У гэтым месяцы беларуская эканоміка «адчувае сябе дастаткова ўпэўнена», заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка 14 траўня ў інтэрвію тэлеканалу Al Arabiya (ААЭ), які вяшчае на арабскія краіны.