Выстава «Чырвоная лінія» ў Беластоку
У каворкінгу МедыяМост працуе трохдзённая выстава мастака акцыяніста Уладзіслава Бохана, якая яскрава адлюстроўвае беларускія падзеі,2020-21 гадоў.
Artykuł Выстава «Чырвоная лінія» ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мастацкая выстава «Чырвоная лінія» адкрылася ў Беластоку. У каворкінгу МедыяМост працуе трохдзённая выстава мастака акцыяніста Уладзіслава Бохана, якая яскрава адлюстроўвае падзеі, якія былі ў Беларусі ў 2020-21 гадах і сталі вынікам таго, што адбываецца зараз.
Аўтар праз свае мастацкія работы праводзіць так званую «чырвоную лінію», якая падзяліла жыццё беларуса на „да і пасля”.
– «Чырвоная лінія» была праведзена 9 жніўня, таму што рэжым для большасці адкрыў свой твар: жорсткае прыгнечанне, першае забойства. У нас усё ж такі былі палітычныя забойствы іншага фармату – калі ціхенька, удалечыні ад вачэй. Цяпер жа ўлада паказала свой твар, людзі нарэшце адкрылі вочы і ўбачылі, што яна з сябе ўяўляе. Таму, думаю, што ўсё ж 9 жніўня – гэта адпраўная кропка, якая змяніла жыццё на „да і пасля”.
Бліжэй пазнаёміцца з выставай і Уладзіславам Боханам можна да 15 траўня ў Беластоку ў каворкінгу МедыяМост па вуліцы Сінкевіча, 44. Яна працуе з 16.00 да 20.00 гадзін.
Кожнаму ахвотнаму аўтар праводзіць экскурсію па сваіх работах.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Выстава «Чырвоная лінія» ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.