Дарадца Зяленскага: Кіеў ня пойдзе на замірэньне з Масквой бяз вываду расейскіх войскаў з украінскай тэрыторыі
Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны і ўдзельнік украінскай дэлегацыі на перамовах з Расеяй, выключыў згоду Кіева на спыненьне агню ў вайне з Расеяй да таго часу, пакуль расейская армія не пакіне акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі.