Шайгу заклікаў РПЦ прызнаць сьвятым Суворава, які задушыў паўстаньне ў Беларусі і Польшчы
Старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі сьвятых Маскоўскага патрыярхату, ігумен Валаамскага манастыра япіскап Троіцкі Панкрацій заявіў, што РПЦ зьбярэ матэрыялы аб жыцьці Суворава і вывучыць інфармацыю «аб наяўнасьці або адсутнасьці фактаў цудатварэньня».