Вячаславу Малейчуку прысудзілі 22 гады калоніі за «падрыхтоўку тэрактаў» на Дзень Волі
У Менскім абласным судзе агучылі прысуд 37-гадоваму ўраджэнцу Піншчыны Вячаславу Малейчуку па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Менску».
Artykuł Вячаславу Малейчуку прысудзілі 22 гады калоніі за «падрыхтоўку тэрактаў» на Дзень Волі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
22 гады калоніі прысудзілі Вячаславу Малейчуку нібыта за «падрыхтоўку тэрактаў» на леташні Дзень Волі. Як паведамляе Праваабрончы Цэнтра “ Вясна”, у Менскім абласным судзе агучылі прысуд 37-гадоваму ўраджэнцу Піншчыны Вячаславу Малейчуку па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Менску».
Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі прызначыла яму 22 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Нагадаем, МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «Байпола». Са словаў Вячаслава на відэа вынікае, што ў яго быў саўдзельнік, але судзілі аднаго Малейчука.
Artykuł Вячаславу Малейчуку прысудзілі 22 гады калоніі за «падрыхтоўку тэрактаў» на Дзень Волі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.