Беларускія весляры выйгралі два медалі на старце Вялікай маскоўскай рэгаты
У першы дзень спаборніцтваў былі разыграны чатыры камплекты ўзнагарод у пара-веславанні (сярод спартсменаў з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату). У класе лодак-адзіночак у жанчын (PR1W1x) лепшы вынік паказала двухразовы прызёр Паралімпійскіх гульняў у гэтым відзе Людміла Валчок, у мужчынскай адзіночцы (PR1M1x) трэцяе месца заняў Максім Мятлоў.