“Free Belarus Center” дапамагае беларусам, якія праз вайну засталіся без пашпартоў
“Гісторыі, на жаль, не адзінкавыя. Але выйсце з сітуацыі ёсць”, – кажа адвакат арганізацыі Алена Юркіна.
Artykuł “Free Belarus Center” дапамагае беларусам, якія праз вайну засталіся без пашпартоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы, якія праз вайну ва Украіне апынуліся ў Польшчы без пашпартоў, могуць атрымаць дапамогу ад ініцыятывы “Free Belarus Center”.
“Такая гісторыя, на жаль, не адзінкавая. Але выйсце з сітуацыі ёсць”, – кажа адвакат арганізацыі Алена Юркіна.
– Мы сутыкнуліся з групаю беларусаў, якія напачатку вайны былі ў працэдуры атрымання шэнгенскай візы. Яны падалі дакументы, напрыклад, у консульства Польшчы ва Украіне, і калі пачалася вайна, людзі выехалі за межы Украіны без дакументаў. І нашая арганізацыя зараз дапамагае такім людзям атрымаць дакументы.
Атрымаць дапамогу / кансультацыю ад арганізацыі “Free Belarus Center” можна праз сайт https://freebelarus.center/ .
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: delfi.lt
Artykuł “Free Belarus Center” дапамагае беларусам, якія праз вайну засталіся без пашпартоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.