Вольга Павук: Расея – гэта агрэсія, гэта вайна, гэта беднасць
Мільён подпісаў за Беларусь у Еўразвязе – такая петыцыя створана на сайце change.org.
Artykuł Вольга Павук: Расея – гэта агрэсія, гэта вайна, гэта беднасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мільён подпісаў за Беларусь у Еўразвязе – такая петыцыя створана на сайце change.org.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/06/volga_pavuk-833x400.jpg)
„Аб’яднаемся, каб сказаць „Так!” свабоднай Беларусі ў складзе Еўразвяза. Сабраўшы мільён подпісаў, мы можам паказаць жаданне беларусаў заняць сваё месца ў еўрапейскай сям’і”, – гаворыццы ў петыцыі.
А ініцыятыва па яе стварэнні належыць Вользе Павук:
– Гэта ўжо філасофскае пытанне навошта нам імкнуцца ў Еўропу і ўвогуле кожны сам павінен вырашыць па-першае ў галаве, куды мы імкнёмся. Што такое сёння Расея? І што такое Еўропа? Расея мы бачым – гэта агрэсія, гэта вайна, гэта беднасць. Калі сёння Беларусь знаходзіцца ў сярэдняй пазіцыі, нібы ў нас незалежнасць, мы і там сябруем і сям сябруем, але мы бачым, што на практыцы гэта не выходзіць. Калі Беларусь незалежная, то гэта азначае панаванне Расеі. Мая асабістая пазіцыя, што Расея не можа прынесці нічога добрага Беларусі. Жонка Макея пачынае ставіць у тэатры беларускіх класікаў на расейскай мове. Вось гэтыя “Дні Расеі”, якія адбыліся, хай бы гэта было, але ж у Расеі няма “Дзён Беларусі”. Няма ніякіх беларускіх школ, гэта сапраўды акупацыя, а не нейкія роўныя адносіны. Што тычыцца Еўропы, то яна заўсёды давала Беларусі вельмі добрыя праекты – гэта дарогі, сацыялізацыя інвалідаў і адукацыйныя праекты.
Зрабіць крок да Еўразвязву праз подпіс петыцыі – гэта важна і лёгка, кажа Вольга Павук.
„Галасы беларусаў на карысць еўрапейскага выбару дапамогуць утрымліваць міжнародную ўвагу да нашай краіны – ад дапамогі палітычным зняволеным да ўключэння беларусаў у размову аб еўрапейскай інтэграцыі. Гэта наш шанец заявіць аб сваім еўрапейскім выбары, аб тым, што беларусы не змірыліся з прыгнечаннем мірнага пратэсту, расійскай акупацыяй, і навязаным удзелам у вайне з Украінай”, – так гаворыцца ў тэксце петыцыі. Яе накіруюць у інстытуты Еўразвязу.
23 – 24 чэрвеня 2022 г. на саміце ЕЗ разглядаецца прадастаўленне Украіне, Грузіі і Малдове статусу краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз. Беларусь жа можа ў чарговы раз застацца белай плямай на карце: краінай, выключанай з працэсаў еўраінтэграцыі”.
Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вольга Павук: Расея – гэта агрэсія, гэта вайна, гэта беднасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.