Новы будынак раённай пракуратуры адкрылі ў Рэчыцы
Раённая пракуратура размясцілася ў двухпавярховым будынку на вул. Конева. Напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў пракуратуры і 100-годдзя ведамства - генеральны пракурор Андрэй Швед павіншаваў работнікаў ведамства з наваселлем.