Новая зброя ў вайне супраць Расеі: ЗША перадалі Ўкраіне сыстэмы залпавага агню, Нямеччына паабяцала сыстэму СПА
![Новая зброя ў вайне супраць Расеі: ЗША перадалі Ўкраіне сыстэмы залпавага агню, Нямеччына паабяцала сыстэму СПА](https://gdb.rferl.org/D116D3E4-40FA-44B1-A51A-27FBE876D4A6_cx0_cy0_cw98_w800_h450.jpg)
Амерыканскія рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS прыбылі ва Ўкраіну. Пра гэта паведаміў у Твітэры міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў. Ён падзякаваў свайму амерыканскаму калегу Лойду Остыну «за гэтыя магутныя прылады».