«На Мазырскім НПЗ — сыстэмы супрацьпаветранай абароны і АМАП. Эвакуацыі ў горадзе няма». Што з вайсковай актыўнасьцю на Гомельшчыне
Жыхары Гомля і Мазыра больш ня ўздрыгваюць ад гулу вайсковых самалётаў і вылету ракет, як было ад пачатку вайны ва Ўкраіне. Цяпер вайсковая актыўнасьць значна зьменшылася. Але пра што гэта гаворыць?