Увечары 25 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі вёўся абстрэл памежных раёнаў Украіны
Вядома аб чатырох прылётах на поўначы Ровенскай вобласці ў раёне гарадоў Сарны і Дубровіца.
Artykuł Увечары 25 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі вёўся абстрэл памежных раёнаў Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вядома аб чатырох прылётах на поўначы Ровенскай вобласці ў раёне гарадоў Сарны і Дубровіца. Папярэдне, пад абстрэл трапіла грамадзянская інфраструктура. Таксама пацверджана траплянне дзвюх ракет у АЗС мясцовага аператара «Жураўліна» паблізу гораду Сарны на аўтадарозе М-07.
Раней украінская ваенная разведка заявіла, што ў ноч на 25 чэрвеня Расея ўпершыню абстраляла Кіеўскую, Чарнігаўскую і Сумскую вобласці з авіяпрасторы Беларусі:
«Для гэтага было задзейнічана шэсць самалётаў Ту-22М3, якія выканалі запуск 12 крылатых ракет Х-22. Рубеж пуску – раён гораду Петрыкаў, недалёка ад Мазыра, прыкладна ў 50-60 кіламетрах ад дзяржмяжы Украіны»
Крыніца: Белсат
Artykuł Увечары 25 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі вёўся абстрэл памежных раёнаў Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.