Учора брат, а сёньня — вораг. Колькі часу спатрэбіцца, каб паміж беларусамі і ўкраінцамі ўсё стала «як раней»
![Учора брат, а сёньня — вораг. Колькі часу спатрэбіцца, каб паміж беларусамі і ўкраінцамі ўсё стала «як раней»](https://gdb.rferl.org/080a0000-0a00-0242-a7c6-08da55e0d235_w800_h450.jpg)
У сёньняшняй Украіне на кожным рагу можна пачуць, прачытаць, убачыць, адчуць: «Ніколі мы ня будзем больш братамі...» І гэта ў дачыненьні ня толькі да расейцаў, але цяпер ужо і да беларусаў — пасьля таго як рэжым Лукашэнкі падтрымаў расейскую агрэсію і ўсяляк ёй спрыяе.