Валерый Карбалевіч распавёў, што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін
У гасцях у "Рацыі" пабываў палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
Artykuł Валерый Карбалевіч распавёў, што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У гасцях у „Рацыі” пабываў палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
РР: Хочацца пагаварыць пра чарговую, здаецца ўжо шостую сустрэчу Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Пра яе было шмат супярэчлівай інфармацыі, напрыклад тое, што Пуцін меў сустрэцца з Лукашэнкам у Гародні. Нават была інфармацыя пра самалёт Лукашэнкі, які вылятаў з Воршы ў бок Масквы. Што здарылася? Нейкая няпэўнасць, ці простыя тэхнічныя моманты?
– Цяжка сказаць дакладна. Але сапраўды, было вельмі шмат чаго дзіўнага ў гэтай візіце. Было паведамленне, што спачатку Лукашэнка ляціць у падмаскоўную рэзідэнцыю Пуціна, і там яны будуць нефармальна праводзіць сустрэчу. Ужо потым, 25-га, у суботу паляцяць у Санкт-Пецярбург, каб правесці рабочую сустрэчу. Нібыта, паводле тг-каналу «Пул Першага» яны сапраўды камунікавалі. Але з расейскага боку аніякага пацверджання гэтай сустрэчы не было. Тады ўзнікае пытанне: навошта ўвогуле ляцець у Санкт-Пецярбург, калі ўсё вырашылі тут, на месцы. Але высветлілася, што ў Гародню Пуцін ужо не ляціць. І чамусьці тэрмінова выклікаў Лукашэнку да сябе, каб абмеркаваць нейкія важныя пытанні і падзеі.
РР: Пра тое, што Пуцін не ляціць у Гародню, таксама спекулююць. А ці было гэта важна, што Пуцін менавіта прылятае да Лукашэнкі, на ягоную тэрыторыю? Бо таксама гаворыцца пра тое, што Пуцін у Беларусі ўжо вельмі даўно не быў. Падкрэсліваецца, што гэта Лукашэнка ляціць да Пуціна, а не наадварот. Ці ёсць тут нейкі звыш сэнс?
– Пры жаданні канешне можна знайсці сэнс у любой падзеі. Я чытаю паведамленні пра тое, што хутка ён будзе ў Туркменістане і Таджыкістане, а гэта далей, чым Беларусь. Але бачыце, гэтым разам сустракаліся шосты раз, і гэта сведчыць пра тое, што абедзве краіны ў ізаляцыі, абодва лідары ў ізаляцыі. Таму трэба і дэманстраваць электарату, што няма ізаляцыі, сустракацца. І гэта таксама псіхалагічная тэрапія, псіхалагічная зарадка адзін аднога. Каб паказаць, што больш саюзнікі, што няма поўнай адзіноты.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Валерый Карбалевіч распавёў, што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.