Уладзімер Мацкевіч з турмы: «Сядзець за кратамі ня страшна, калі ёсьць сябры»
![Уладзімер Мацкевіч з турмы: «Сядзець за кратамі ня страшна, калі ёсьць сябры»](https://gdb.rferl.org/c3710000-0aff-0242-feaa-08d9ed471329_cx2_cy0_cw93_w800_h450.jpg)
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч, якога на мінулым тыдні асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму, 27 чэрвеня меў спатканьне з роднымі і празь іх перадаў словы на волю сваім сябрам, калегам і ўсім, хто сочыць за яго лёсам.