ААН: «Дадзеныя аб амаль 5000 загінулых ад вайны Расеі ва Ўкраіне — „толькі невялікая частка жудаснай рэальнасьці“»
![ААН: «Дадзеныя аб амаль 5000 загінулых ад вайны Расеі ва Ўкраіне — „толькі невялікая частка жудаснай рэальнасьці“»](https://gdb.rferl.org/051e0000-0aff-0242-e8fc-08da1ba8a026_w800_h450.jpg)
Каардынатарка сыстэмы ААН у гуманітарных пытаньнях Оснат Лубрані паведаміла, што ў выніку вайны Расеі ва Ўкраіне арганізацыі вядома пра амаль 5 тысяч загінулых мірных жыхароў. Таксама, па словах Лубрані, амаль 16 мільёнаў чалавек ва Ўкраіне сёньня маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.