Слонім рыхтуецца да 770-годдзя
Напачатку жніўня горад над Шчарай адзначыць 770-гадовы юбілей з першага ўпамінанння Слоніма ў Іпацьеўскім летапісе.
Artykuł Слонім рыхтуецца да 770-годдзя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Напачатку жніўня горад над Шчарай адзначыць 770-гадовы юбілей з першага ўпамінанння Слоніма ў Іпацьеўскім летапісе. У гэты дзень Слонім ператворыцца ў адну вялікую святочную пляцоўку, а арганізатары імпрэзы прадставяць жыхарам і гасцям горада цікавую і насычаную праграму. Прадугледжаны не толькі традыцыйныя мерапрыемствы, з’явяцца і новыя праекты, сугучныя з багатым гістарычным мінулым Слонімшчыны.
Конкурсная камісія ўжо вызначыла пераможцу сярод слонімцаў на лепшы лагатып, прысвечаны 770-годдзю Слоніма. Лагатып-трансформер упрыгожыць розную сувенірную прадукцыю да свята.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Слонім рыхтуецца да 770-годдзя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.