На працягу двух месяцаў на Падляшшы з’явіцца помнік святой Марыі Петручук
Святая Марыя Петручук адна з ахфяраў злачынства здзейсненага 2 лютага 1946 году ў Шпаках.
Artykuł На працягу двух месяцаў на Падляшшы з’явіцца помнік святой Марыі Петручук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ужо ўпрыканцы жніўня на могілках ў Малешах стане помнік Святой падляшскай зямлі Марыі Петручук з Шпакоў. Пачаліся ўжо працы па рэзцы камня. Гаворыць аўтар праекту помніка архітэктар прафесар Юры Усціновіч.
– Некалькі гадоў мы вельмі стараліся, каб гэты помнік быў створаны, таму што ён ёсць выразам нашай святой памяці выяўленай ў камені. Помнік падрыхтаваны з адпаведнымі іканаграфічнымі элемэнтамі. Спадзяёмся, што помнік паўстане на працягу двух месяцаў.
Пабудову помніка ініцыявалі некалькі гадоў таму. Да падзеі была падрыхтаваная выстава «Наша памяць». З-за пандэміі працы пры помніку зацягнуліся кажа прадстаўнік грамадзкай ініцыятывы „наша памяць” Юры Каліна:
– Хіба найбольш балючая справа – фінансы. Мы, дзякуючы людзям добрай волі з Падляшша, а таксама з усёй Польшчы, назбіралі 30 тысяч злотых амаль. Два гады таму гэтага б хапіла, зараз, як мы ўсе ведаем, усе цэны пайшлі страшэнна ўгару і напэўна трэба будзе яшчэ дапрасіць фінансаў і тут просьба да слухачоў Радыё Рацыя, каб, калі звернемся, дапамаглі.
Святая Марыя Петручук адна з ахфяраў злачынства здзейсненага 2 лютага 1946 году ў Шпаках, аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса па мянушцы Буры. Марыя Петручук не паддалася гвалту, адзін з нападнікаў стрэліў ў яе сэрыю з аўтамата. Памерла 6 лютага 1946 году ў шпіталі ў Бельску Падляшскім. У 2018 годзе сябры ініцыятывы Наша Памяць знайшлі ейную зруйнаваную часам магілу. У 2020 годзе Сабор Япіскапаў Польскай праваслаўнай Царквы улічыў ўсе ахвяры Бурага з Залешан, Шпакоў, а таксама вазакоў расстраляных ў Пухалах Старых ў лік святых падляшскай зямлі.
Ахвяраванні на помнік можна дасылаць на рахунак:
Białoruskie Towarzystwo Historyczne,
IBAN PL 70 1240 5211 1111 0000 4930 2882,
z dopiskiem „Nasza Pamięć”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На працягу двух месяцаў на Падляшшы з’явіцца помнік святой Марыі Петручук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.