Актывіста з Наваполацку двойчы запар пакаралі суткамі за рэпосты
Андрэя Галавырына затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. У гэты дзень над ім адбыўся суд па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 1 ліпеня Андрэя зноў пакаралі 15-сутачным арыштам.
Artykuł Актывіста з Наваполацку двойчы запар пакаралі суткамі за рэпосты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Актывіста з Наваполацку двойчы запар пакаралі суткамі за рэпосты. У ЦІПе ён перанёс гіпертанічны крыз.
Андрэя Галавырына затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Вядома, што ў гэты дзень над ім адбыўся суд па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак. 1 ліпеня Андрэя зноў пакаралі 15-сутачным арыштам.
Паведамляецца, што падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.
Вы можаце падтрымаць Андрэя лістамі салідарнасці па адрасе: ЦІП, вул. Дзяржынскага, 2, г. Наваполацк, Віцебская вобласць, 211443, Андрэй Вітальевіч Галавырын
Artykuł Актывіста з Наваполацку двойчы запар пакаралі суткамі за рэпосты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.