Зяленскі адказаў на заявы Лукашэнкі: Беларускае грамадзтва падтрымлівае менавіта Ўкраіну і нашу пазыцыю
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў небясьпечнымі сыгналы ад заяваў Аляксандра Лукашэнкі аб адзінай арміі Беларусі і Расеі і рашэньне аб удзеле Беларусі ў «спэцапэрацыі» Расеі. Кіраўнік украінскай дзяржавы заклікаў ня ўцягваць беларускі народ у захопніцкую вайну расейцаў.