У Беларусі ў Дзень Незалежнасці нарадзіліся 118 дзяцей
Сярод народжаных 54 дзяўчынкі і 64 хлопчыкі. Больш за ўсё малышоў з'явілася ў Мінску і Брэсцкай вобласці - па 25, у Гомельскай вобласці - 19, Мінскай - 16, Магілёўскай - 13, Гродзенскай - 11, Віцебскай - 5. У РНПЦ "Маці і дзіця" нарадзіліся чатыры дзіцяці.