«Перамога ў вайне — гэта шанец вярнуцца ў Беларусь». Гутарка з 56-гадовым добраахвотнікам палку Каліноўскага
У Беларусі ён дакумэнтаваў злачынствы міліцыі — супрацоўнічаў зь Міжнародным камітэтам па катаваньнях. Адседзеў амаль месяц у турме, трымаў галадоўку. Зьехаў ад перасьледу ва Ўкраіну. Цяпер Ігар Краўчанка «Сапіенс» служыць у палку Каліноўскага.