Палітвязень мастак Уладзіслаў Макавецкі адбыў тэрмін пакарання
16 снежня 2020 года суд у Віцебску прыгаварыў мужчыну да двух гадоў калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.
Artykuł Палітвязень мастак Уладзіслаў Макавецкі адбыў тэрмін пакарання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітвязень мастак Уладзіслаў Макавецкі адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю з калоніі №22 пад Івацэвічамі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/200244400166_287473_720-578x400.jpg)
16 снежня 2020 года суд у Віцебску прыгаварыў мужчыну да двух гадоў калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Макавецкага абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года падчас вулічнага шэсця ў абласным цэнтры ён нібыта „перашкаджаў законным дзеянням” міліцыянтаў, „схіляў іх да змены характару дзейнасці”, замахваўся на супрацоўніка міліцыі, якога прызналі пацярпелым, „рукамі і нагамі, спрабаваў нанесці яму траўму, вусна пагражаў”. Таксама ён падняў з зямлі гумовую дубінку і замахнуўся на іншага „пацярпелага” міліцыянта.
Artykuł Палітвязень мастак Уладзіслаў Макавецкі адбыў тэрмін пакарання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.