Наталка Харытанюк прадставіла свае кнігі ў Батумі
Наталля распавядала пра свае казкі, выдадзеныя як ў Беларусі, так і падрыхтаваныя да друку ў Грузіі.
Artykuł Наталка Харытанюк прадставіла свае кнігі ў Батумі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Першая ў Грузіі прэзентацыя твораў берасцейскай пісьменніцы Наталкі Харытанюк адбылася ў Батумі ў межах Тыдня Беларускай культуры.
Наталля распавядала пра свае казкі, выдадзеныя як ў Беларусі, так і падрыхтаваныя да друку ў Грузіі. Пасля сустрэчы яна падзялілася сваімі ўражаннямі:
– Эмоцыі былі вельці цёплыя, як дома. Таму што адчуваеш гэтую беларускую энергію па-іншаму, бо жывеш зусім сярод іншага. Тут было так спакойна, уважліва, цярпліва, прыемна. І нават калі была віктарына, людзі былі гатовыя атрымаць прызы, яны не спяшаліся падымаць рукі, далікатна, па-беларуску.
Па словах прысутных, такой душэўнай прэзентацыі вельмі не хапала ў Батумі:
– Прама музыка для маіх вушэй. Ну і мы з дзіцём даўно не чыталі белаарускіх казак, яны засталіся на радзіме. Пасядзелі, паслухалі, нібыта на радзіме пабывалі. Дзякуй вялікі.
– Мне вельмі спадабалася гэтая сустрэча. Мне яшчэ вельмі спадабалася чытаць усялякія пытанні.
Увечары 8-га ліпеня беларусаў Батумі ў межах Тыдня Беларускай культуры чакае выступ беларускіх музыкаў, і ў тым ліку Спеўнага сходу з мясцовых актывістаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Наталка Харытанюк прадставіла свае кнігі ў Батумі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.