У Івацэвічах затрыманы журналіст Павел Дайлід
Падставай для гэтага нібыта з’явіўся фотаздымак Паўла Дайліда разам з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены ў ліпені 2020 года падчас дазволенага пікета.
Artykuł У Івацэвічах затрыманы журналіст Павел Дайлід pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Увечары 7 ліпеня ў Івацэвічах быў затрыманы журналіст Павел Дайлід. Ён паспеў сказаць калегам, што да яго ў кватэру прыехалі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі ў РАУС для разбору, паведамляе БАЖ.
Падставай для гэтага нібыта з’явіўся фотаздымак Паўла Дайліда разам з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены ў ліпені 2020 года падчас дазволенага пікета ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай і размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
Пакуль не зразумела, ці ўвагу сілавікоў выклікаў сам здымак са сцягам ці каментары да гэтай фатаграфіі. Раней Павел Дайлід супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданнямі, неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі.
На журналіста завялі адміністрацыйную справу. Сёння, 8 ліпеня, мусіць прайсці суд.
Artykuł У Івацэвічах затрыманы журналіст Павел Дайлід pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.