Сяргей Абламейка: Новыя матэрыялы пра Кастуся Каліноўскага яшчэ магчыма знайсці
Летась кніга Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі» была ўганараваная прэміяй імя Францішка Багушэвіча.
Artykuł Сяргей Абламейка: Новыя матэрыялы пра Кастуся Каліноўскага яшчэ магчыма знайсці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гісторык і журналіст Сяргей Абламейка не губляе надзею, што ў перспектыве яшчэ могуць адшукацца невядомыя матэрыялы пра паўстанне Кастуся Каліноўскага.
Абламейка аўтар кнігі «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі», якая выйшла пазалетась у серыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе». «Працягваем пошукі і спадзяемся на поспех», – кажа Сяргей Абламейка.
– Пра гэта пісаў і шмат для гэтага зрабіў Генадзь Кісялёў. Паводле яго, можа быць знойдзена ўсюды, але вельмі верагодна, што ў Санкт-Пецярбургу недзе ляжаць, бо Кісялёў пісаў, што Ратч, які пісаў афіцыйную гісторыю паўстання, вывез у Санкт-Пецярбург велізарную колькасць дакументаў. Усё магчыма. Гісторыя такая штука, што часам і ў нашыя дні знаходзяцца на закінутых гарышчах нейкія скарбы – і дакументальныя, І мастацкія. Я думаю, што яшчэ можна нешта знайсці.
Летась кніга Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі» была ўганараваная прэміяй імя Францішка Багушэвіча. Яна вытрымала два выданні.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сяргей Абламейка: Новыя матэрыялы пра Кастуся Каліноўскага яшчэ магчыма знайсці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.