Беларускіх спартоўцаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года
Такое меркаванне выказаў сябра Міжнароднага алімпійскага камітэта, былы кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйг Рыдзі.
Artykuł Беларускіх спартоўцаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускіх і расейскіх спартоўцаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года ў Парыжы. Такое меркаванне выказаў сябра Міжнароднага алімпійскага камітэта, былы кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйг Рыдзі. Шанцы Беларусі і Расеі ўсё ж вярнуцца ў сусветны спорт і трапіць на Алімпійскія гульні ён назваў „малаверагоднымі”.
Справа ў тым, што кваліфікацыя да Алімпійскіх Гульняў ужо пачынаецца, а беларускія і расейскія спартсмены адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў (за асобнымі выключэннямі — веласпорт, дзюдо і тэніс), і не могуць у ёй паўдзельнічаць.
Спартоўцаў з Беларусі і Расеі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў пасля агрэсіі РФ супраць Украіны.
Фота: metaratings.ru
Artykuł Беларускіх спартоўцаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.