Ягору Лебядку прысудзілі 15 сутак
У «пакаяным» відэа ён сказаў, што даваў каментары рэсурсам, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкімі, і наведваў недазволеныя масавыя мерапрыемствы.
Artykuł Ягору Лебядку прысудзілі 15 сутак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ваенны эксперт Ягор Лебядок атрымаў вырок – 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 24.3 КаАП – “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”, паведамляе тэлеграм-канал Lebiadok.
Суд адбываўся ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Рашэнне вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.
Ягора Лебядка затрымалі 13 ліпеня. У «пакаяным» відэа ён сказаў, што даваў каментары рэсурсам, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкімі, і наведваў недазволеныя масавыя мерапрыемствы.
Artykuł Ягору Лебядку прысудзілі 15 сутак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.