«Мы нясём такую ж калектыўную адказнасьць, як і „ябацькі“». Як беларус пакінуў сям’ю і бізнэс і пайшоў ваяваць за Ўкраіну
Беларус з пазыўным «Давід» жыў да нядаўняга часу ў Менску, меў свой невялікі бізнэс. Мае жонку і дзяцей. «У прынцыпе, у 2021 годзе ў мяне было ўсё добра — у асабістым і фінансавым пляне», — кажа ён. Цяпер «Давід» ва Ўкраіне, у палку Каліноўскага. Чаму? Ён расказаў пра гэта Свабодзе.