“Без Билета” ў кліпе паказалі больш за 50 гістарычных аб’ектаў Беларусі
Без Білета "прэзентавалі" Беларусь
Artykuł “Без Билета” ў кліпе паказалі больш за 50 гістарычных аб’ектаў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гурт “Без Билета” прадставіў кліп “Святочная”, зняты ў розных лакацыях Беларусі, які музыкі называюць “прэзентацыяй краіны”. Рэжысёрам і аўтарам ідэі выступіў Максім Малахаў.
Па словах фронтмэна гурта Віталя Артыста, у відэа патрапілі «крыху больш за 50» аб’ектаў. У калектыве заяўляюць, што калі спатрэбіцца, здымуць другую серыю.
У кліпе можна ўбачыць пейзажы Белай Царквы, Браслава, Крычава, Пінска, Слуцка, Ружанаў, Берасця, Ельні, Залесся, Мастоў, Менска, Слоніма, Полацка, Гародні, Глыбокага, Дзяржынска, Віцебска, Барысава, Вілейкі, Смаргоні, Маладзечна і іншых гарадоў і мястэчак Беларусі.
Artykuł “Без Билета” ў кліпе паказалі больш за 50 гістарычных аб’ектаў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.