Салідарнасць і падтрымка – у Вільні прайшоў чарговы мітынг “За нашу і вашу свабоду”
Перад помнікам Гедыміна сабраліся дзясяткі людзей з украінскімі і беларускімі сцягамі. Гучалі ўкраінскія песні ды гімн беларускіх пратэстаў – “Муры”.
Artykuł Салідарнасць і падтрымка – у Вільні прайшоў чарговы мітынг “За нашу і вашу свабоду” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На Кафедральнай плошчы ў Вільні прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Украінай. Перад помнікам Гедыміна сабраліся дзясяткі людзей з украінскімі і беларускімі сцягамі. Гучалі ўкраінскія песні ды гімн беларускіх пратэстаў – “Муры”.
Такім чынам жыхары Вільні штотыдзень выказваюць садідарнасць з украінцамі, якія перажываюць неймаверную трагедыю ў гэтыя дні:
-Я не мог проста сядзець дома і глядзець, як там кепска. Я сказаў, што буду прыходзіць, нават, калі я адзін тут буду стаяць, пакуль Украіна не пераможа гэтага забойцу.
-Беларусы і ўкраінцы – гэта самыя блізкія народы. І калі прыйшла такая бяда, калі там гінуць дзеці, пакутуюць мірныя людзі, немагчыма знаходзіцца дзесьці ўбаку. Трэба выходзіць на вуліцы і падтрымліваць сваіх братоў.
Арганізатары праз дэманстрацыі хочуць прадэманстраваць падтрымку еўрапейскіх памкненняў Украіны і Беларусі. Чарговы мітынг пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай адбудзецца, як звычайна, у панядзелак 25 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя, Вільня
Artykuł Салідарнасць і падтрымка – у Вільні прайшоў чарговы мітынг “За нашу і вашу свабоду” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.