Гіркін выкарыстоўваў пашпарт на выдуманае імя. Не «Стралкова», — расьледаваньне The Insider і Bellingcat
Былы міністар абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў (сапраўднае прозьвішча — Гіркін) па меншай меры зь лістапада 2014 году па люты 2016 году карыстаўся пашпартам на выдуманае імя.