У Беларусі пачалася ўступная кампанія ў ВНУ
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў старэйшых жыхароў Пінска, якія б яны параілі прафесіі абраць сёлетнім абітурыентам.
Artykuł У Беларусі пачалася ўступная кампанія ў ВНУ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёлета ВНУ плануюць набраць крыху звыш 53 тысячаў студэнтаў, з якіх амаль 28 тысячаў на бясплатныя месцы, а 25,5 тысячаў – на платную форму навучання.
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў старэйшых жыхароў Пінска, якія б прафесіі яны параілі абраць сёлетнім абітурыентам:
-Параіў бы штосьці рэальнае. А то менеджараў, прадаўцоў з вышэйшай адукацыяй вельмі шмат.
-Медыцына. Каб добрыя лекары былі. І каб тут заставаліся. Таму што ў паліклініках лекараў вельмі мала.
-Заўсёды запатрабаваныя будаўнікі, працаўнікі ЖКГ, сэрвіс.
Асноўны этап уступнай кампаніі завершыцца 24 ліпеня, а пасля будуць даборы. Асобныя тэрміны для завочнай формы навучання і ва ўніверсітэтах, якія спецыялізуюцца на сельскай гаспадарцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 1prof.by
Artykuł У Беларусі пачалася ўступная кампанія ў ВНУ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.