У Польшчы датэрмінова сабралі сродкі на Байрактар для Украіны
Збор на краўдфандынгавай платформе стартаваў 28 чэрвеня і працягнецца яшчэ 4 дні.
Artykuł У Польшчы датэрмінова сабралі сродкі на Байрактар для Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Польшчы датэрмінова сабралі сродкі на турэцкі беспілотнік Bayraktar для Украіны. Збор на краўдфандынгавай платформе Zrzutka.pl стартаваў 28 чэрвеня і працягнецца яшчэ 4 дні. Пры гэтым сродкі на БПЛА ўжо сабраны.
Ініцыятар кампаніі, грамадскі дзеяч і журналіст Славамір Серакоўскі ставіў за мэту сабраць да канца ліпеня 22,5 млн злотых. На сёння сума складае больш за 22,8 млн злотых (4,8 млн долараў). У акцыі прынялі ўдзел больш за 200 тысяч чалавек. Сярод іх — беларускі палітык Павел Латушка, прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ, польскі акцёр і рэжысёр Багуслаў Лінда, украінская спявачка Джамала, польскія рэжысёры Агнешка Холанд і Павел Лазінскі.
Artykuł У Польшчы датэрмінова сабралі сродкі на Байрактар для Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.