Людміла Івашына: Што адбываецца са справай Дзяніса – мы не ведаем
Больш за 500 дзён за кратамі ў гарадзенскай турме ўтрымліваюць журналіста-даследніка Дзяніса Івашына.
Artykuł Людміла Івашына: Што адбываецца са справай Дзяніса – мы не ведаем pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Больш за 500 дзён за кратамі ў гарадзенскай турме ўтрымліваюць журналіста-даследніка Дзяніса Івашына.
Яго маці – Людміла Івашына – ведае толькі пра стан яго здароўя і амаль нічога па справе сына:
-На дадзены момант у нас практычна ніякай інфармацыі няма. Ведаем, што ў канцы чэрвеня справу перадалі ў суд. І ўсё. Пра яго стан ведаем праз тое, што нам перадае адвакат, што ён піша ў лістах, якія, дзякуй Богу, пасля шматлікіх нашых скаргаў сталі больш-менш прыходзіць. Я атрымала ліст, майму мужу Дзяніс напісаў ліст і два лісты Волечцы – сваёй жонцы.
Па словах Людмілы Івашынай, Дзяніса пастаянна пераводзяць з камеры ў камеру:
-З рознымі даводзілася сядзець: і з „крымінальнікамі”, і з „палітычнымі”, і з “эканамічнымі”. Справа ў тым, што кантынгент там мяняецца даволі часта. Але як я разумею і наколькі я валодаю інфармацыяй, мабыць 50% сядзельцаў гарадзенскай турмы – гэта “палітычныя”.
Дзяніса Івашына яшчэ 12 сакавіка 2021 года затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. З таго часу журналіст знаходзіцца ў гарадзенскай турме і яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў» і «Здрада дзяржаве».
Калі адбудзецца судовае паседжанне па справе Дзяніса Івашына – пакуль не вядома.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Белсат
Artykuł Людміла Івашына: Што адбываецца са справай Дзяніса – мы не ведаем pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.