У палку Каліноўскага развіталіся з чарговым загінулым байцом
Па просьбе сваякоў асабістыя звесткі нябожчыка не называюцца.
Artykuł У палку Каліноўскага развіталіся з чарговым загінулым байцом pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Байцы батальёна «Волат» палка Каліноўскага развіталіся са сваім пабрацімам, які загінуў пры штурме ўмацаванай пазіцыі расейскіх агрэсараў.
У паведамленні палка зазначаецца: «Наш баец змагаўся за вызваленне Украіны з марай аб вольнай Беларусі. Няхай жа памяць пра загінулага байца жыве ў кожным з нас! Героі не паміраюць».
Па просьбе сваякоў асабістыя звесткі нябожчыка не называюцца. Гэта ўжо 11-ы беларус, які аддаў жыццё ў вайне за незалежнасць Украіны з лютага бягучага году.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У палку Каліноўскага развіталіся з чарговым загінулым байцом pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.