Нявестка Лукашэнкі лятае на прыватных джэтах з дыппашпартам
![Нявестка Лукашэнкі лятае на прыватных джэтах з дыппашпартам](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/лілія-лукашэнка.jpg)
Нявестка Аляксандра Лукашэнкі, жонка Віктара Лукашэнкі Лілія, стала гераіняй новага матэрыялу "Альянсу расследвальнікаў Беларусі".
Artykuł Нявестка Лукашэнкі лятае на прыватных джэтах з дыппашпартам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Нявестка Аляксандра Лукашэнкі, жонка Віктара Лукашэнкі Лілія, стала гераіняй новага матэрыялу „Альянсу расследвальнікаў Беларусі”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/%D0%BB%D1%96%D0%BB%D1%96%D1%8F-%D0%BB%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%88%D1%8D%D0%BD%D0%BA%D0%B0.jpg)
Яны вывучылі замежныя паездкі Ліліі і прыйшлі да наступных высноў: калі напачатку „нулявых” Лілія з сям’ёй лятала за мяжу па некалькі разоў на год, потым колькасць пералётаў вырасла. У 2010-м яна, калі верыць базам перасячэння мяжы, вылятала рэкордныя 16 разоў.
У сярэднім нявестка Лукашэнкі здзяйсняе пералёты па 8-12 разоў у год. Нярэдка Лілія лятае за мяжу не толькі з сям’ёй, але і буйнымі бізнэсоўцамі — напрыклад, Паўлам Тапузідзісам, а таксама з жонкамі беларускіх топ-чыноўнікаў.
У Віктара і Ліліі Лукашэнкаў, а таксама ў іх дзяцей ёсць дыпламатычныя пашпарты, хоць прававых падстаў для іх выдачы няма. З імі разам перасоўваюцца ахоўнікі і абслуга.
Па падліках расследвальнікаў, адзін такі палёт на джэце ў „службовую камандзіроўку” абыходзіцца як мінімум у 47 тысяч еўра.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Нявестка Лукашэнкі лятае на прыватных джэтах з дыппашпартам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.