Дзмітрый Строцаў вершамі распавядае пра беларускую рэвалюцыю
Расейскамоўны паэт з Менска Дзмітрый Строцаў актыўна ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і нават пачаў пісаць паэтычныя рэпартажы пра тое, што бачыў на вуліцах.
Artykuł Дзмітрый Строцаў вершамі распавядае пра беларускую рэвалюцыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Расейскамоўны паэт з Менска Дзмітрый Строцаў актыўна ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і нават пачаў пісаць паэтычныя рэпартажы пра тое, што бачыў на вуліцах. 21 кастрычніка 2020 года паэт быў выкрадзены пасярод вуліцы. На наступны дзень яго знайшлі ў ІЧУ Жодзіна, дзе паэт быў асуджаны на 13 сутак арышту. Гэтая і далейшыя падзеі затым былі адрэфлексаваныя ў вершах.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/2969074750711143_3.jpg)
Сёлета Дзмітрый Строцаў выехаў за мяжу, дзе працягвае вершамі распавядаць пра беларускую рэвалюцыю.
– Маім калегам, маім сябрам падавалася, што я зрабіў нейкі вельмі няправільны крок ад паэзіі, але падзеі 20-га года паказалі, што гэта не так, таму што я працягнуў пісаць свае паэтычныя рэпартажы – і змянілася акустыка. То бок, мяне пачалі чуць. Як мяне чуюць за межамі Беларусі можна судзіць па тым, што ў 2020-м годзе, каштавала мне апублікаваць тэкст на Фэйсбуку, яго імгненна перакладалі на адну, дзве, тры, дзесяць моў.
Дзмітрыя Строцава актыўна запрашаюць на розныя літаратурныя фестывалі ў Еўропе. У яго выйшла кніга ў Італіі. Зараз рыхтуецца да выдання кніга ў Нарвегіі. Выказалі цікавасць да яго творчасці выдаўцы з Германіі і Францыі. Пасля пачатку вайны ва Украіне паэт пачаў пісаць і пра ўкраінскія падзеі, падтрымліваючы суседнюю брацкую краіну ў яе змаганні.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дзмітрый Строцаў вершамі распавядае пра беларускую рэвалюцыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.