На Берасцейшчыне працягваюць судзіць за „экстрэмізм”
Апошні прыклад - за неапублікаваныя здымкі вайсковай тэхнікі і за распаўсюд экстрымісцкіх матэрыялаў.
Artykuł На Берасцейшчыне працягваюць судзіць за „экстрэмізм” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
За „экстрымізм” ці садзейнічанне „экстрымісцкай” дзейнасці працягваюць судзіць на Берасцейшчыне. Апошні прыклад – за неапублікаваныя здымкі вайсковай тэхнікі і за распаўсюд экстрымісцкіх матэрыялаў.
У Берасці адбыўся суд у адносінах да Зміцера Шувалава. Падставай стала перапіска, якую знашлі міліцыянты падчас агляду тэлефону. Жыхар Берасцейшчыны, згодна з матэрыяламі справы, адправіў фотаздымкі з ваеннай тэхнікай, а таксама відэа, дзе ноччу ляцяць самалёты, у адзін з тэлеграм-каналаў. Яны апублікаваныя не былі, але крымінальная палітычна матываваная справа была распачатая. Як вынік – 2 гады і 6 месяцаў калоніі па артыкуле „за садзейнічанне экстрымісцкай дзейнасці”.
А ў горадзе Пружаны Берасцейскай вобласці шматдзетнай маці Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай прысудзілі штраф за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Мясцовы міліцыянт знайшоў спасылку, якая была змешчаная два гады таму, на нібыта «экстрэмісцкі» рэсурс у сацсетках жанчыны. Раней тры гады хатняй хіміі было прысуджана за каментар «Лукашэнка забіў яшчэ аднаго беларуса».
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На Берасцейшчыне працягваюць судзіць за „экстрэмізм” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.