Штрафы і суткі за „Жыве Беларусь!”
У Менску была затрымана дзяўчына за тое, што выкрыкнула «Жыве Беларусь» з балкона кватэры на сёмым паверсе.
Artykuł Штрафы і суткі за „Жыве Беларусь!” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аршанца 5 ліпеня асудзілі за тое, што ён ў краме выкрыкнуў «Жыве Беларусь». Мясцовыя міліцыянты расцанілі гэта як „несанкцыянаванае пікетаванне” і склалі на яго пратакол па арт. 24.23 КаАП. У выніку суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска аштрафаваў мужчыну на 640 рублёў (20 базавых велічыняў).
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/original.jpg)
Віцебчука Віктара Барысёнка затрымалі за лозунг «Жыве Беларусь» на плошчы Перамогі ў Віцебску. Згодна з пратаколам, Віктар, знаходзячыся на плошчы, правёў адзіночны пікет, выкрыкнуўшы «Жыве Беларусь». Вынікам стаў арышт на 7 сутак.
Напрыканцы ліпеня ў Менску была затрымана дзяўчына за тое, што выкрыкнула «Жыве Беларусь» з балкона кватэры на сёмым паверсе. Участковыя Маскоўскага РУУСа склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. 25 ліпеня суд Маскоўскага раёна Менску арыштаваў яе на 13 сутак.
Artykuł Штрафы і суткі за „Жыве Беларусь!” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.