У фінальным спісе ўдзельнікаў ЧЕ-2022 лёгкаатлетаў з Беларусі няма
З 15 жніўня ў Мюнхене стартуе чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі 48 краін Старога Свету.
Artykuł У фінальным спісе ўдзельнікаў ЧЕ-2022 лёгкаатлетаў з Беларусі няма pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З 15 жніўня ў Мюнхене стартуе чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі 48 краін Старога Свету.
Мяркуючы па фінальным спісе ўдзельнікаў, апублікаваным на афіцыйным сайце ЕАА, сярод іх няма лёгкаатлетаў з Беларусі. Гэта сведчыць аб тым, што адказ на ліст БФЛА ў ЕАА, пра які расказаў кіраўнік федэрацыі Іван Ціхан, аказаўся адмоўным.
Віктар Ганчарэнка ўваходзіць у шорт-ліст кіраўніцтва маскоўскага „Тарпеда”
Маскоўскае „Тарпеда” выбірае з трох кандыдатаў на змену 59-гадоваму расейскаму спецыялісту Аляксандру Барадзюку ў выпадку яго звальнення з пасады галоўнага трэнера. У шорт-ліст кіраўніцтва „Тарпеда” ўваходзяць Чарэўчанка, Юран і беларус Віктар Ганчарэнка, — паведаміла неназваная крыніца „Чэмпіянату”. Пасля чатырох тураў чэмпіянату Расеі маскоўскае „Тарпеда” займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы, набраўшы адно ачко.
Абаронца „Гомеля” дыскваліфікаваны на адну гульню
Абаронца хакейнага „Гомеля” Мікіта Міцкевіч дыскваліфікаваны на адзін матч. Па выніках пасяджэння судзейскага камітэта Федэрацыі Хакея Беларусі было прынята рашэнне перакваліфікаваць малы штраф за „Незаконны ўдар у галаву або шыю”, накладзены на Міцкевіча ў матчы супраць „Лакаматыва”.
„Інтэр” скасаваў кантракт з Алексісам Санчэсам
Нападнік Алексіс Санчэс і міланскі „Інтэр” скасавалі пагадненне па ўзаемнай згодзе бакоў, – паведамляецца на афіцыйным сайце італьянскага клуба. Раней з’явілася інфармацыя, што 33-гадовы Санчэс, які выступаў за італьянскі клуб з 2019 года, найбліжэйшым часам падпіша кантракт з французскім „Марселем”.
Стала вядома, якія каманды згуляюць у матчы-адкрыцці чэмпіянату Украіны-2022/23
Датай старту чэмпіянату Украіны сезона-2022/23 вызначана 23 жніўня. Каляндар гульняў першынства пакуль не апублікаваны, але затое з’явілася інфармацыя аб матчы-адкрыцці турніру. Як паведамляе журналіст Уладзімір Звераў, у стартавым паядынку чэмпіянату Украіны згуляюць данецкі „Шахцёр” і харкаўскі „Металіст 1925″. Матч пройдзе, мяркуючы па ўсім, у НСК «Алімпійскі”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У фінальным спісе ўдзельнікаў ЧЕ-2022 лёгкаатлетаў з Беларусі няма pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.