Яраслаў Бекіш: Дагэтуль мы не мелі спраў з рэвалюцыйнай сітуацыяй
Грамадскі актывіст Яраслаў Бекіш тлумачыць масавыя рэпрэсіі некалькімі прычынамі.
Artykuł Яраслаў Бекіш: Дагэтуль мы не мелі спраў з рэвалюцыйнай сітуацыяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца цягам двух год, не спыняючыся. Штотыдзень сілавікі затрымліваюць беларусаў. Колькасць палітвязняў налічвае больш за тысячу чалавек.
Грамадскі актывіст Яраслаў Бекіш тлумачыць масавыя рэпрэсіі некалькімі прычынамі.
– Дагэтуль мы не мелі спраў з рэвалюцыйнай сітуацыяй. Перад гэтымі, так званымі, выбарамі ў 2020 годзе Лукашэнка адчуваў рызыку, і ён паўгода ездзіў і накручваў сілавікоў, каб яны брутальна давілі ўсё, што атрымаецца. То бок, ён разумеў, да чаго рыхтавацца. Мы не разумелі. Але ён спужаўся, і гэтыя рэпрэсіі цягнуцца ад гэтага пачуцця страху. Па-другое, таму што гэта мэсыдж: мы ўсё кантралюем.
На думку Яраслава Бекіша, трэба супрацьдзейнічаць праўладнаму месыджу на запалохванне. А менавіта выказваць словы салідарнасці палітвязням, даносіць ім, што пра іх не забылі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Яраслаў Бекіш: Дагэтуль мы не мелі спраў з рэвалюцыйнай сітуацыяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.