Прэзыдэнт Літвы пазбавіў фігурыстаў дзяржаўных узнагарод за ўдзел у шоў жонкі прэс-сакратара Пуціна
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што падпісаў указ аб выключэньні літоўскіх фігурыстаў, бронзавых прызэраў чэмпіянату сьвету 2000 году ў танцах на лёдзе Маргарыты Драбязкі і Повіласа Ванагаса са сьпісу ўзнагароджаных ордэнам Гедзіміна за ўдзел у шоў Тацьцяны Наўкі «Лебядзінае возера» ў Сочы.