Беларусь пабудуе порт на паўночным захадзе Расеі
Прэм'ер адмовіўся расказваць падрабязнасці да завяршэння здзелкі, але паабяцаў, што праект запрацуе да канца года.
Artykuł Беларусь пабудуе порт на паўночным захадзе Расеі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусь збіраецца пабудаваць порт на паўночным захадзе Расеі. Праект павінен зарабіць ужо да канца гэтага года, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады з Аляксандрам Лукашэнкам.
Па словах Галоўчанкі, Лукашэнку прапанавалі некалькі варыянтаў развіцця ўласных магутнасцяў Беларусі па перавалцы грузаў, паведамляе БелТА.
«Па адным з іх рашэнне прынятае, яно будзе рэалізавана ў найбліжэйшы час. Гэта Паўночна-Заходні рэгіён Расейскай Федэрацыі», – заявіў Галоўчанка.
Прэм’ер адмовіўся расказваць падрабязнасці да завяршэння здзелкі, але паабяцаў, што праект запрацуе да канца года.
«Давайце мы закрыем здзелку і пасля гэтага ўжо раскрыем усе карты, дзе будзе гэтая кропка. Але праект пачне працаваць ужо ў найбліжэйшы час. Да канца гэтага года дакладна», – заявіў ён.
Па словах Галоўчанкі, варыянты дадатковых лакацый будуць прапрацоўвацца зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці.
Галоўчанка адзначыў, што зараз Беларусь працуе з дзевяццю расейскімі партамі па асаблівых тарыфах. За першыя шэсць месяцаў гэтага года ў парты было накіравана каля 2 млн. тон грузаў.
Artykuł Беларусь пабудуе порт на паўночным захадзе Расеі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.