Вольга Верамеенка: Мы з сябрамі „не спалі” і да жніўня 2020 году
Госця Рацыі – гарадзенка і грамадская актывістка Вольга Верамеенка, якая згадвае падзеі жніўня 2020 году.
Artykuł Вольга Верамеенка: Мы з сябрамі „не спалі” і да жніўня 2020 году pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Госця Рацыі – гарадзенка і грамадская актывістка Вольга Верамеенка.
РР: Будзем згадваць жнівень 2020 года. Як у вас з настроем?
Вольга Верамеенка: Тут у мяне добры настрой. Так, гэтымі днямі ўзгадваю падзеі пазамінулага году. І тады таксама быў гарачы жнівень – у прамым і пераносным сэнсе.
РР: Калі я згадваю той дзень – 9 жніўня, калі пайшлі галасаваць у кансуляце ў Беластоку, і ў чарзе стаялі 9 гадзінаў, бо такая была вялікая чарга. Калі прыйшла нашая чарга, нам гаворыць: а можы вы ў Варшаве ўжо прагаласавалі, ці ў Гданьску. Мы кажам, тут у чарзе цэлы дзень прастаялі.
Два гады прайшлі пасля гарачага жніўня 2020 году. І вельмі часта сёння гаворыць, што менавіта ў 20-ым годзе беларусы абудзіліся. Я не згаджаюся з гэтым меркаваннем, паколькі, мне здаецца, палітычная актыўнасць у беларусаў была і да 20-га году. Таксама былі і намётавыя мястэчкі, таксама было супрацьстаянне. Як, паводле вас, выглядала ў гэтым сэнсе Гародня? Ці было да 20-га году грамадска-палітычнае жыццё?
Вольга Верамеенка: Я з вамі таксама згодна, што грамадска-палітычнае жыццё ў беларусаў было даўно і заўсёды. З прыходам Лукашэнкі яно не пачалося. Яно было да гэтага. Але я мяркую, чым больш Лукашэнка працаваў, тым больш беларусаў абуджалася. Што ў 20-ым годзе абудзіліся, то проста гэта было візуальна бачна. І напэўна гэтае новае пакаленне, якое далучылася, якое нарадзілася і вырасла пры Лукашэнку, напэўна яны й заўважылі, што далучыліся. Бо шмат было маладых, і ім падалося, што толькі-толькі яны прачнуліся. Яны насамрэч можа толькі-толькі прачнуліся, але мы ўсе ведаем, што было раней – і забітыя людзі, і намётавыя гарадкі. Я сама ўвогуле з Воршы. У Гародні я з 2016 года. Я пазнаёмілася са сваім мужам менавіта на глебе гэтых палітычных рэчаў. Таму для мяне гардзенскае жыццё заўсёды было актыўным. І я бы не казала, што там усё было ціха і спакойна да гэтага часу. Нас да гэтага і судзілі, і мы выказвалі нейкае незадавальненне дзеяннямі ўлады. І не толькі мы. Але і шмат нашых знаёмых і сяброў. У нас было такое вельмі палітычна актыўнае асяроддзе. Мы „не спалі” ва ўсялякім выпадку.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вольга Верамеенка: Мы з сябрамі „не спалі” і да жніўня 2020 году pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.