Еўразвяз не забароніць візы для беларусаў
Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Artykuł Еўразвяз не забароніць візы для беларусаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Еўразвяз не будзе ўводзіць візавы бан для беларусаў. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
„Мы грукаліся — і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў. Мы тлумачылі, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі. Мы казалі, што візы — гэта не пра адпачынак, гэта пра падтрыманне сувязяў, гэта пра бяспеку людзей, гэта пра стыпендыі і стажыроўкі ў рэшце рэшт. Для беларусаў візы — гэта не раскоша, гэта неабходнасць падтрымання грамадства і абароны незалежнасці”, — заяўляе Вячорка.
„Гэта не значыць, што сітуацыя не можа памяняцца: пакуль Лукашэнка пры ўладзе і з Беларусі ляцяць ракеты, Еўразвяз будзе разглядаць абмежаванні”. Таму задачу апазіцыйных палітыкаў Вячорка бачыць у тым, каб абмежаванні накладалі толькі на Лукашэнку і ягонае атачэнне, чыноўнікаў і сілавікоў, прапагандыстаў і прарэжымных алігархаў. „Мы будзем працаваць над індывідуальным спісам санкцыяў. Але мы будзем заўжды супраць ізаляцыі Беларусі”, — дадаў ён.
Artykuł Еўразвяз не забароніць візы для беларусаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.